Рэцэпт ад бяссоння

0

Прыйшоў пісьменнік да ўрача,
Адразу скардзіцца пачаў:
— Пакуты ад бяссоння!
Не ўчора і не сёння…
ужо даўно гэта ў мяне,
Дапамажыце, доктар, мне!!!
Адным я толькі і грашу —
Раманы тоўстыя пішу.
Удзень заснеш там на гадзіну,
А прыйдзе ноч — за пісаніну…
У іх сучасны накірунак!
Раман я вам — у падарунак:
«З удзячнасцю ад аўтара!»
Заўважу, не аматара!
…Ізноў пісьменнік да ўрача
Праз тыдзень нейкі прыімчаў.
Урач і кажа яму тут:
— Пазбаўлю вас я ад пакут!
Пазбавіцеся вы ад гора!
Пабольш чытайце свае творы!
Вам канчаткова гэта раю.
Раман ваш перад сном чытаю —
У імгненне вока засыпаю!
Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии