Мядовы кірмаш «У гасцях у пчолкі»

0

Да 7 сакавіка працягнецца мядовы кірмаш, які пачаў працаваць 27 лютага на другім паверсе Салігорскага кінатэатра «Зорка Венера». Кірмаш пад назвай «У гасцях у пчолкі» — гэта другі заезд пчаляроў Беларусі і Расіі ў сталіцу беларускіх шахцёраў. У параўнанні з ранейшым, колькасць гандляроў мёдам значна скарацілася. Але сярод іх ёсць, хто ў Салігорску першы раз.

Сястра Вольга, манашка Свята-Ксенеўскага манастыра вёскі Барань Барысаўскага раёна, адзначыла: «У нашым манастыры жывуць двянаццаць сясцёр. Два гады назад будынак манастыра згарэў. Пасля гэтага сталі займацца сельскай гаспадаркай і пчоламі. Пасяку нам падарылі людзі. Акрамя мёду, прадаем лячэбныя мазі ад розных захворванняў па старынным рацэптам. Сродкі ад прадаж ідуць на аднаўленне манастыра».
Андрэй Іваннікаў з Растоўскай вобласці (Расія) сказаў: «Трымаю пасеку, у якой каля ста пчаліных сямей. Другіх сродкаў існавання ў мяне няма. Наша вобласць заўсёды славілася сваім мёдам, бо тут растуць дзікія мёданосы. Сёння стала значна лягчэй пераязджаць па стэпу ці дагаварвацца з гаспадарамі пасеваў грэчкі, сланечніка».

Уладзімір Амяльчэня

Реклама

МЁД З РАСТОЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ. На думку Андрэя Іваннікава, ён заўсёды славіўся, бо тут растуць дзікія мёданосы. Фота: Уладзімір Амяльчэня
МЁД З РАСТОЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ. На думку Андрэя Іваннікава, ён заўсёды славіўся, бо тут растуць дзікія мёданосы. Фота: Уладзімір Амяльчэня

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии