Сустрэчы на дарогах.

0

У тупіку

Была вясенняя раніца з густым туманам і шэрымі нізкімі воблакамі. Іду па набярэжнай Случы паблізу капліцы Святой Варвары, што ўзвышаецца ля берагу, і нечакана чую за спіною запыт:
— Дедушка, послушайте меня.
Азіраюся — жанчына з сумнымі вачыма на прыпухлым твары. Пытаюся, чаго яна хоча.

— Что мне делать, если не хочется жить?
Невыпіўшая, у голасе адчай, скруха. Пытанне, як кажуць, у лоб.
— Працаваць трэба, час ужо рабочы, дзесяць гадзін, а вы тут.
— Разве вы не видите ничего во мне? Я алкоголичка, — адказала жанчына.
— Колькі вам гадоў?
— Сорок один. Не работаю, не берут нигде.
— Дык трэба завязваць з выпіўкамі раз і назаўсёды, — даю ёй наспех параду. — А зараз зайдзіце ў гэту капліцу, там дзверы адчыненыя, папрасіце ў Бога даравання за нажытыя грахі, можа дасць вам сілы і волі адолець сваю бяду.
Жанчына нічога не адказала, павярнулася і скіравала да капліцы, але не зайшла туды, абмінула, вышла на блізкую ад капліцы шумную вуліцу і знікла з поля зроку.
А такіх жанчын, што павязаны алкагалізмам, па дадзеных нарколагаў, у горадзе і раёне ўжо звыш 300.

Лямпачка над апусцелай вёскай

Позняй восенню вёсачку Таліцу, што туліцца да блізкага лесу, пакінулі апошнія дачнікі і двое састарэлых карэнных жыхароў, якіх дзеці ці ўнукі забралі да сябе ў горад. Каб на 12 апусцелых хатаў не паквапіліся ліхія людзі з мэтай пажывіцца чым-небудзь, некалькі дачнікаў за пэўную плату наймалі мінулай зімой начнога вартаўніка. А ці ёсць ён цяпер, ніхто не ведае, нават жыхары суседняй вёсачкі Ліпнікі.
Адзіная на Таліцу электралямпачка на слупу ўзбоч вуліцы загараецца вечарам аўтаматычна з мясцовага трансфарматара. Яна не перашкаджае зайцам з блізкага лесу наведвацца ў сады на сядзібах, каб паласавацца карою маладых яблынь ці грушаў.
А ў 60-я гады мінулага веку тут у 16 хатах пражывала каля 80 чалавек. Моладзь падрастала і падавалася ў гарады — як і з сотняў такіх «неперспектыўных» вёсачак.

Реклама

Мікалай Барысевіч

- Что мне делать, если не хочется жить? Невыпіўшая, у голасе адчай, скруха. Пытанне, як кажуць, у лоб. - Працаваць трэба, час ужо рабочы, дзесяць гадзін, а вы тут. - Разве вы не видите ничего во мне? Я алкоголичка, - адказала жанчына. - Колькі вам гадоў? - Сорок один. Не работаю, не берут нигде. - Дык трэба завязваць з выпіўкамі раз і назаўсёды, - даю ёй наспех параду. - А зараз зайдзіце ў гэту капліцу, там дзверы адчыненыя, папрасіце ў Бога даравання за нажытыя грахі, можа дасць вам сілы і волі адолець сваю бяду. Жанчына нічога не адказала, павярнулася і скіравала да капліцы, але не зайшла туды, абмінула, вышла на блізкую ад капліцы шумную вуліцу і знікла з поля зроку. А такіх жанчын, што павязаны алкагалізмам, па дадзеных нарколагаў, у горадзе і раёне ўжо звыш 300. Лямпачка над апусцелай вёскай Позняй восенню вёсачку Таліцу, што туліцца да блізкага лесу, пакінулі апошнія дачнікі і двое састарэлых карэнных жыхароў, якіх дзеці ці ўнукі забралі да сябе ў горад. Каб на 12 апусцелых хатаў не паквапіліся ліхія людзі з мэтай пажывіцца чым-небудзь, некалькі дачнікаў за пэўную плату наймалі мінулай зімой начнога вартаўніка. А ці ёсць ён цяпер, ніхто не ведае, нават жыхары суседняй вёсачкі Ліпнікі. Адзіная на Таліцу электралямпачка на слупу ўзбоч вуліцы загараецца вечарам аўтаматычна з мясцовага трансфарматара. Яна не перашкаджае зайцам з блізкага лесу наведвацца ў сады на сядзібах, каб паласавацца карою маладых яблынь ці грушаў. А ў 60-я гады мінулага веку тут у 16 хатах пражывала каля 80 чалавек. Моладзь падрастала і падавалася ў гарады - як і з сотняў такіх "неперспектыўных" вёсачак. Мікалай Барысевіч Foto Risynok

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии