Новы цягнік на чыгунцы

0

З лета мінулага года па чыгунцы Баранавічы-Слуцк-Асіповічы-Салігорск стаў курсіраваць новы дызель-цягнік латвійскай вытворчасці. Знешне ён адрозніваецца ад старэйшага брата дызайнам, і тым, што складаецца з двух саставаў па тры вагоны. Пры неабходнасці новы цягнік можна раздзяліць на два самастойных - па тры вагоны. Такі дызель зручна выкарыстоўваць на чыгунцы з малым патокам пасажыраў.

Валянцін Курдзюкоў, машыніст новага дызель-цягніка, карэспандэнту «Кур'ера» расказаў: «У мінулым годзе Беларуская чыгунка прыдбала чатыры адзінкі новай тэхнікі: два прыпісаны да дэпо г. Баранавічы, а два знаходзяцца ў дэпо станцыі „Гомель“. Гэта ў многім новыя па канструкцыі цягнікі. Сілавыя агрэгаты засталіся без перамен, аднак самі вагоны маюць шмат пераваг: зімою ў іх значна цяплей, мяккія сядзенні з высокімі спінкамі, што робіць падарожжа пасажыру больш прыемным, у вагоне палепшана асвятленне. А машыністу такі цягнік весці адна асалода: кабіна прасторная, з добрай гукаізаляцыяй».
Рух цягніка па маршруту запісваюць новыя хуткамеры на дыскету, гэта павышае бяспеку руху. Праўда, адзін цягнік нядаўна атрымаў паломку і стаіць у дэпо, чакае спецыялістаў з Рыгі (тэхніка яшчэ знаходзіцца на гарантыйным абслугоўванні).
Як высветлілася, машыніст цягніка — жыхар Слуцкага раёна. «Я працую на чыгунцы ўжо 35 гадоў. Каб стаць машыністам, вучыўся ў спецыяльнай школе ў Гомелі. Работа мая вельмі адказная, яна для сапраўдных мужчын. Я ганаруся сваёй прафесіяй і заўсёды адчуваю адказнасць за бяспеку людзей», — распавёў Валянцін Курдзюкоў.

Уладзімір Амяльчэня

Реклама

ЧЫГУНКА. Машыніст цягніка Валянцін Курдзюкоў за пультам кіравання. Фота: Уладзімір Амяльчэня
ЧЫГУНКА. Машыніст цягніка Валянцін Курдзюкоў за пультам кіравання. Фота: Уладзімір Амяльчэня

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии