Масленіца на Палессі: з блінамі і песнямі

0

У вёску Ананчыцы Салігорскага раёна мусіць завітаць кожны, хто любіць песню. Менавіта тут вы пачуеце аўтэнтычныя песні, якія захаваліся толькі ў гэтай мясцовасці. Васьмідзесяцігадовыя бабулі пачулі іх некалі ад сваіх матуль і перадаюць сваім унучкам.

У рэпертуары народнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля вёскі Ананчыцы — каля сямідзесяці абрадавых песень. Па традыцыі на Масленіцу песні спяваюць на гары: зіму праганяюць і вясну гукаюць.
Гэта зараз на Масленіцу збіраюцца ўсёй вёскай, а раней гулялі сваёй раднёй, успамінаюць бабулі (выказванні суразмоўцаў перададзены без арфаграфічных і стылістычных правак — заўвага рэд.).

«Мая мама гаварыла, што да гары бегалі басіком, — распавядае адна са старэйшых удзельніц калектыву. —  Хто з доўгай саламінай ўпярод забягіць, у таго лён харошы будзе».
Ананчыцкія бабулі колькі сябе памятаюць — спяваюць. «Як кончылася вайна, мы кожны дзень з песні пачыналі. А цяпер еслі запеў, о, кажуць, панапіваліся, ды спяваюць».

Реклама

Песня ананчыцкіх спявачак і карміла, і паіла, і праславіла далёка за межамі роднай вёскі. Дагэтуль успамінаюць бабулі гастролі ў Літве, Польшчы, Украіне.

«Заехалі ў Вільнюс, там жа і ўкраінцы выступалі. Іх на біс не вызываюць, а нас яшчэ паспяваць просяць. Дажэ ў беларускім пасольстве нас прымалі. Замясціцель пасла пачуў нас на канцэрце, а на заўтрашні дзень падганяюць нам машыну: „Пасол вас вызывае“. Ой, а Божа ж мой, а што ж мы нарабілі! Папужаліся. А яны ў пасольстве накрылі нам стол. Родненькія, міленькія!». Ананчыцкія спявачкі адчувалі сябе сапраўднымі зоркамі. «Як заедзем куды-небудзь, там дзвесце калектываў, а ўсе просяць з намі сфатаграфіравацца. Усім наша адзежа падабалася, бо мы самі яе вышывалі».

Расчуленыя бабулі, што маладым іх песні даспадобы. Таму і спяшаюцца яны ў клуб, нават з кіёчкамі. «Не ведаю, чаго мы без нашых бабуль вартыя, — кажа аднавяскоўка Валянціна. — Я б ніколі адсюль не паехала. Мы тут весялей жывём, чым у горадзе».

Таццяна Гусева
ptitsina1livejournal.com

ЗАБАВА. Жадаючых залезці на слуп было няшмат, але тыя, каму пашчасціла забрацца на вышыню, былі узнагароджаны грашыма. Фота: Таццяна Гусева
ЗАБАВА. Жадаючых залезці на слуп было няшмат, але тыя, каму пашчасціла забрацца на вышыню, былі узнагароджаны грашыма. Фота: Таццяна Гусева

НА ГАРЫ ВЯСНУ ГУКАЛІ. Удзельніцы народнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля вёскі Ананчыцы выцягвалі саломінкі. Згодна з павер’ем, у каго саломінка даўжэйшая - у таго будзе самы доўгі лён альбо мужык будзе даўгі, як жартавала адна з бабуль. Фота: Таццяна Гусева
НА ГАРЫ ВЯСНУ ГУКАЛІ. Удзельніцы народнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля вёскі Ананчыцы выцягвалі саломінкі. Згодна з павер’ем, у каго саломінка даўжэйшая — у таго будзе самы доўгі лён альбо мужык будзе даўгі, як жартавала адна з бабуль. Фота: Таццяна Гусева

ПАЧАСТУНАК. “У нас гасцінныя людзі. Усе любяць да нас прыязджаць, бо мы ніколі нікога не адпускаем так. Пачастуем, каб на нас ніхто не крыўдаваў”, - расказваюць ананчыцкія жанчыны. Фота: Таццяна Гусева
ПАЧАСТУНАК. «У нас гасцінныя людзі. Усе любяць да нас прыязджаць, бо мы ніколі нікога не адпускаем так. Пачастуем, каб на нас ніхто не крыўдаваў», — расказваюць ананчыцкія жанчыны. Фота: Таццяна Гусева

Foto Meny
АНТЫКРЫЗІСНЫЯ КОШТЫ. Каб наесціся бліноў у Ананчыцах, не трэба быць багацеем. Фота: Таццяна Гусева

В тему

Как проходила Масленица в Слуцке — большой фоторепортаж

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии