З пахам цёплага лета

0

На двары зіма, але калі падыйсці бліжэй да стала, з якога Іван Сушко прадае мёд, трапіце ў цёплае лета, бо вакол пануюць такія пахі, што людзі забываюць пра зіму. Таму каля яго заўсёды поўна людзей: адным ён расказвае пра карысць таго ці другога мёду, з другімі дзеліцца вопытам утрымання пчолак.

— Пчалярствам займаюся з сямі гадоў, калі дапамагаў дзеду. Цяпер разам са мною пчалярствам займаецца сын. Ён скончыў Смілавіцкі тэхнікум, мае адукацыю па пчалаводству, — гаворыць Іван Іванавіч. — Справа наша вельмі працаёмкая і нялёгкая. За лета неабходна пераехаць з пчолкамі 3−4 разы ў пошуках добрага мёдазбору.
— Мне ад кашлю, — просіць жанчына. Іван Іванавіч прапануе шклянку бурштынавага мёду: «Вось лясны мёд з дзікай маліны і ліпы», — адкрывае шклянку і прапануе пасмакаваць. І на марозным паветры яшчэ выразней нясуцца пахі цёплага лета.

Уладзімір Амяльчэня

Реклама

СМАЧНА, КАРЫСНА. Мёд ад Івана Сушко - гэта скарбніца здароўя. Фота: Уладзімір Амяльчэня
СМАЧНА, КАРЫСНА. Мёд ад Івана Сушко — гэта скарбніца здароўя. Фота: Уладзімір Амяльчэня

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии