Выпадак на паляванні

0

— Заікаюся, Ігнат,
Я ад хвалявання…
Вось, што здарылася, брат,
У час палявання:
Здрыганулася рука,
Трапна не пацэліў,
Толькі раніў вепрука…

Той, як звар’яцелы!
Каб ты бачыў сякача!
На мяне нясецца!
Я задаў уцекача,
Куды ж тут падзецца?!
Добра, што непадалёк
Рос разлапісты дубок!
Як ускочыў на сукі,
І не памятаю…
Вось ад страха спрыт які,
Матухна святая!
А сякач той, як ляцеў,
Ды ў дубок рылам!
З дрэва я ледзь не зляцеў…
Вось дзе, браце, сіла!
Адляцеў вяпрук убок,
Тут жа і зваліўся…
Ну, а я на той дубок
Гадзіну маліўся!

Мікола Мельнікаў

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии