Студэнты вучацца хадзіць на лыжах

0

На ўскрайку Салігорска, дзе пачынаецца зона адпачынку, штораніцы можна бачыць групу моладзі, якая па-ваеннаму спачатку стане строем, выслухае настаўленні ад маленькай жанчынкі, а пасля ўсе стануць на лыжы і знікнуць у лесе.

— Цудоўны момант, яго трэба выкарыстаць як мага лепей, — кажа маленькая жанчынка, што давала настаўленні юнакам і дзяўчаткам. — Марознае надвор’е, мноства снегу — самы раз вучыцца хадзіць на лыжах. Вось навучэнцы Салігорскага педагагічнага каледжа, будучыя настаўнікі фізкультуры, гэтым і займаюцца, — гаворыць Святлана Маскалевіч, настаўніца фізкультуры. — Каледж мае добрую спартыўную экіпіроўку: бацінкі, лыжы. Раней на аддзяленне фізкультуры паступалі пасля адзінаццаці класаў, у гэтым годзе будзе набор з дзевяці класаў. Моладзі, якая любіць спорт, у каледжы заўсёды знойдзецца месца.

Уладзiмiр Амяльчэня

Реклама

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии