Случчына прыме абласны семінар

0

Каля 600 чалавек прымуць удзел у абласным семінары, які плануецца правесці 17 лютага ў Слуцку.

Мерапрыемства мае на мэце абмеркаваць формы і метады ідэалагічнай работы ў Мінскай вобласці і меры па іх удасканаленню. Яго ўдзельнікі - работнікі ідэалагічных структур сталічнай вобласці, парламентарыі, кіраўнікі грамадскіх арганізацый Міншчыны, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі - наведаюць вядучыя прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, адукацыйныя і культурныя ўстановы раёна, азнаёмяцца з арганізацыяй ідэалагічнай работы на Случчыне, падзеляцца сваім вопытам.
Больш высокі статус семінару надае магчымы ўдзел у яго рабоце першага намесніка кіраўніка Адмі-ністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталлі Пяткевіч і міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алега Праляскоўскага.

Аддзел навін

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии