Абрана тройка лепшых гімнаў Старадарожчыны

0

З дзесяці варыянтаў, якія былі прадстаўленыя на конкурс гімна Старадарожчыны, камісія адабрала тры лепшых.
Як паведаміла карэспандэнту «Кур'ера» Святлана Дарэнскіх, начальнік аддзела ідэалагічнай работы Старадарожскага райвыканкама, аўтары гэтых трох гімнаў - ураджэнцы Старадарожчыны. Камісіяй былі адзначаны работы Альберта Міхайлава і Ігара Завадскага, якія напісалі словы і музыку да гімна, а таксама тэксты гімнаў, напісаных Алесем Усеняй і Алесем Шчэрбай. Па словах Святланы Дарэнскіх, журы вырашыла прадставіць магчымасць напісаць музыку да гімнаў на словы двух фіналістаў. Жадаючыя паспрабаваць сябе ў якасці кампазітараў мусяць звяртацца ў аддзел ідэалогіі Старадарожскага райвыканкама па тэлефоне 8 (1 792) 5−56−86. Таццяна Гусева

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии