Віншаванне ад калег

0

Сардэчна віншуем Ваш калектыў з 10-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара газеты «Кур'ер»!
Ну куды, вы скажыце,
імкнецца народ.
Хоць мароз, а наросхрыст усе дзверы.
Сёння значная дата — ужо 10 год
Штотыднёвіку «Інфа-Кур'еру».

Чарку ўзняць за такое хапае прычын,
Ёсць пакуль што на гэта надзея.
Вы пісалі пра ўсё —
і пра свой Збройны чын,
І пра іншыя ў свеце падзеі.

За кампамі народ ад зары да зары,
Вынаходзіць і прозу, і гумар.
А калісьці … Міленіум быў на двары —
Вы трымалі ў руках першы нумар.

Реклама

Юбілей. Дзесяць год.
Снег, холад і бель,
Не жадае народ распранацца.
Ну, а «Інфа-Кур'ер» — нібы той карабель —

У акіяне плыве Інфармацыі.
… Здароўя, шчасця пра запас!
Вытрымліваць напрамак!
«МасМедыя» віншуе Вас!

г.Баранавічы, рэдакцыя газеты «Intex-Press», Асацыяцыя «Аб'яднаныя МасМедыя» 27.01.2010 г.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии