Дэздэмона і Лявон

0

— Мой Лявон за мной, як цень,
Сочыць падазрона…
Куды выйду — да дзяцей:
— А дзе Дэздэмона?!
— Каб мяне так мой Васіль
Называў! Яго б я Абдымала з усіх сіл…

Кліча так:
— Аглобля,
Ты куды гэта пайшла,
Ды й цёмначы гэта…
Мо другога дзе знайшла?
Ты глядзі, кабета!
— Дэздэмонаю ж мяне
Кліча мой нядаўна…
А там што ў той галаве
І якія планы?
Дэздэмону ж чорны Маўр
Задушыў аднойчы…
У Лявона ж добры твар,
Нязлосныя вочы!
Раптам голас: «Дзе ты там,
Мая Дэздэмона?
Без цябе я сірата
І нібы бяздомны!»
Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии