Cтрачаная спадчына беларусаў

2

Гэты ліст случчаніна, які зараз навучаецца у Беларускім дзяржаўным універсітэце, нам падаўся цікавым запрашэннем да экскурсу ў гісторыю Бацькаўшчыны і яго рэдакцыя прапануе ўвазе сваіх чытачоў.

Днём беларускай лацінкі ў календары адзначаны 21 студзеня. Мяркую, лічаныя адсоткі сярод нашага насельніцтва ведаюць пра існаванне лацінічнага алфавіту ў беларускім варыянце. У большасці некірылічнае пісьмо выклікае здзіўленне, непрымальнасць і нават «здраду на карысць Польшчы».
Аднак гісторыя лацінкі сягае ў сівую даўніну. Першыя запісы беларускай мовы з выкарыстаннем лацінічнага пісьма вядомы ад сярэдзіны XVI стагоддзя, тады нашая лацінка перадавалася згодна з польскімі арфаграфічнымі прынцыпамі. Пазбавіцца польскага ўплыву ў XVI-XIX стст., вядома ж, было немагчыма.
У XVII-XVIII стст. беларускае лацінкавае пісьмо набывае трывалае месца ў творах рэлігійнага і свецкага характараў, распаўсюджваецца яе ўжыванне і ў справаводстве. Сапраўдным зорным часам беларускай лацінкі стала XIX стагоддзе. На ёй пісалі і друкаваліся найвыбітнейшыя дзеячы тагачаснай беларускай літаратуры, сярод якіх такія імёны як: Вінцэнт-Дунін Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Ян Чачот, Паўлюк Багрым і іншыя.
Самай жа значнай падзеяй у гісторыі лацінкавага пісьма на Беларусі былі шэсць нумароў «Мужыцкай праўды» Кастуся Каліноўскага. Вядома ж, польскі ўплыў на пісьмо тады быў, часам не было друкарскага кірылічнага шрыфту, сам аўтар таксама з’яўляўся рэпрэзентантам польскага асяродку.

Але тут перш-наперш трэба адзначыць, на якое кола чытачоў была скіравана выдавецкая дзейнасць Кастуся Каліноўскага. Назва газеты сведчыць — на «мужыкоў», на просты люд. Няўжо ж звычайны мужык будзе думаць пра польскі ўплыў на сябе ці на яго сям’ю? Яму, мужыку, у гэтых адносінах хутчэй было зусім усё роўна, як і Каліноўскаму, галоўным для якога было данесці свае ідэі з дапамогай слова. Нават, калі ўлічыць польскі характар паўстання, беларуская лацінка ў «Мужыцкай праўдзе» апраўдана.
Напачатку ХХ ст. на лацінцы друкаваліся Янка Купала «HUSLAR» (1910), два зборнікі вершаў Цёткі і яе чытанка для дзяцей «Piersaje cytannie dla dzietak-bielarusau», Баляслаў Пачопка  «Bielaruskaja hramatyka (1915). На ёй адначасова з кірылічным выданнем выпускаліся да пэўнага часу газеты «Наша Доля» і «Наша Ніва». Гэты перыяд у гісторыі лацінкавага беларускага пісьма характэрызуецца адыходам ад усё тых жа правілаў польскай арфаграфіі, канчаткова гэты адыход быў уніфікаваны беларускім мовазнаўцам Янкам Станкевічам у 1918 годзе.

Реклама

У 20-я гады мінулага стагоддзя беларускае лацінкавае пісьмо даволі інтэнсіўна выкарыстоўвалася нацыянальным рухам і ягонымі рэпрэзентантамі ў каталіцкім касцёле. Пасля замацавання на тэрыторыі Беларусі савецкай улады лацінка амаль канчаткова «пераехала» на заходнюю яе частку, акупіраваную палякамі.
На савецкай тэрыторыі краіны падчас падрыхтоўкі рэформы беларускай мовы 1933 года разглядаліся варыянты пераходу на лацінкавы альфабэт, але дадзеная ідэя не знайшла падтрымкі. У часы Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай Беларусі рабіліся спробы паступовага ўвядзення лацінкі ў школы, але розніца ў разуменні на захадзе і ў цэнтральна-усходнім рэгіёне Беларусі была ўжо вельмі вялікай.

Пасля вайны беларуская лацінка ў БССР была канчаткова змецена з гістарычнай памяці беларусаў і падтрымлівалася выключна эміграцыяй у некамуністычнай Еўропе і Амерыцы.
На сённяшні дзень беларускі лацінічны правапіс выкарыстоўваецца адзінкавымі выданнямі ў Беларусі і замежжы, у інтэрнэце. Ён набыў цалкам маргінальны статус, і, па меркаванню многіх, дазваляе гаварыць беларусам пра яшчэ адну бязглуздна страчаную спадчыну.

Антось Сайфуллаеў, cтудэнт, г.Слуцк

Беларускі лацінічны алфавіт (паводле энцыклапедыі "Вікіпедыя")
Беларускі лацінічны алфавіт (паводле энцыклапедыі «Вікіпедыя»)

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Ян
Ян
29 января 2010 14:30

да интерестно было почитать, заставляет призадуматься: есть ли граница бепздарности белорусов?

ololo
ololo
6 июня 2010 13:29

Тут http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Лацінка куды болей зьвестак пра лацінку.