У палонку на Вадохрышча

0

Павел Батуеў з Салігорска — адзін з нешматлікіх салі-горскіх маржоў, якія атрымліваюць асалоду ад купання ў ледзяной вадзе. Ён каталік, але з павагай ставіцца да праваслаўнай традыцыі акунацца на Вадохрышча ў палонку.

Паўлава дарога да маржавання ляжала праз … Жыровічскі манастыр. «Быў лістапад, марозна, прыблізна мінус восем, і я здзівіўся, што нават старыя без страху апускаюцца ў ваду, — успамінае Павел. — Вырашыў паспрабаваць, хоць было неяк боязна. У Жыровічах для вер-нікаў зроблены спецыяльныя зрубы, акуратныя лесвіцы, але над галавой — неба. Я крыху павагаўся, а потым усё ж распрануўся, спусціўся па лесвіцы і акунуўся з галавой. Калі выйшаў з вады, я адчуў надзвычайнае пачуццё лёгкасці. Холад не адчуваўся. Быў такі стан, быццам за маёй спіной выраслі крылы. Я адчуваў гонар, што змог пераадолець сябе».

Другі раз Павел «маржаваў» на Салігорскім вадасховішчы ў лютым мінулага года. Кампанію яму саставілі старэйшы брат і ягоны калега, сталы морж, які не раз акунаўся ў палонку. Спачатку хлопцы знайшлі месца, дзе было не вельмі глыбока. Потым сякерай прасеклі лёд. Лунку прыйшлося рабіць паўгадзіны. Затое кожны акунуўся з галавой у палонку і адчуў, як яго перапаўняе энергія.

Реклама

«На маю думку, пабываць у скуры маржа паступова захочацца кожнаму аматару бані, — лічыць салігорскі морж. — Акунуцца ў сцюдзёную ваду ці абцерціся снегам — лагічны працяг бані. Ты быццам нанова нарадзіўся на свет. Жадаю тым, хто сабраўся маржаваць, не баяцца пераходзіць ад тэорыі да практыкі. Абавязкова вазьміце з сабой абутак, каб пасля палонкі не станавіцца басанож на лёд ці снег. Ніколі не займайцеся маржаваннем нават у лёгкім падпітку. Пажадана пасля апускання ў ваду выпіць гарбаткі з тэрмаса».

Алена Шагава,
сайт esoligorsk.net

У ЛЕДЗЯНОЙ ПАЛОНЦЫ. Салігорскі морж Павел Батуеў: “Жадаю тым, хто сабраўся маржаваць, не баяцца пераходзіць ад тэорыі да практыкі. Фота: з архіву Паўла Батуева
У ЛЕДЗЯНОЙ ПАЛОНЦЫ. Салігорскі морж Павел Батуеў: «Жадаю тым, хто сабраўся маржаваць, не баяцца пераходзіць ад тэорыі да практыкі. Фота: з архіву Паўла Батуева

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии