Як цары калядавалі. Рэпартаж з Семежава

3

«Уся гэтая вёска — музей», — сказала ў захапленні мая калега — журналістка са Смаргоні, пахадзіўшы шчодрым вечарам 13 студзеня разам з калядоўшчыкамі па хатах вёскі Семежава на Капыльшчыне. Вёска і сапраўды унікальная. «У Семежаве амаль на кожным старым доме можна напісаць дом-музей ткачыхі, — лічыць Валянціна Шуракова, дырэктар Капыльскага краязнаўчага музея. — За кошт ткацтва ў Семежаве жылі». І калядоўшчыкі тут незвычайныя — цары.

Во время Колядного обряда в Семежево. Копыльский район. Фото: Татьяна Гусева

ЦАРСКАЯ СПРАВА. Ролі цароў выконваюць маладыя нежанатыя хлопцы, апранутыя ў спецыяльныя касцюмы: белыя штаны, белыя сарочкі, якія апаясаны чырвонымі семежаўскімі паясамі. Абрад «Цары каляды» зарадзіўся ў XVIII стагоддзі. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ён знік: відаць, не да абрадаў было ў пасляваенныя гады.

Реклама

У сярэдзіне 90-х Таццяна Кухаронак, супрацоўніца Акадэміі навук, збірала фальклорны матэрыял на Капыльшчыне. Старыя семежаўцы распавялі ёй пра цароў-калядоўшчыкаў. Мясцовыя жыхары загарэліся ідэяй аднавіць абрад, і ў 1996 годзе на Стары Новы год адбыўся сапраўдны цуд. Да вяскоўцаў прыйшлі калядныя героі іх продкаў: цары, Мамай, Міханож і дзед з бабай — увасабленне нячыстай сілы.

Дзевятнаццацігадовы Пеця Шчытко ўжо сёмы год запар прымае ўдзел у калядным абрадзе. «Вясёлыя вечары, — дзеліцца хлопец сваімі ўражаннямі. — Людзі ў нас удзячныя, шчодрыя. Сала даюць, каўбасу, цукеркі, грошы таксама. Мы не сварымся, калі дзелім падарункі. Усё мірна абыходзіцца».

Георгій Ціманаў - старэйшы удзельнік абрада — выконвае ролю Мамая. «Старыя людзі расказвалі, какія былі абрады, какія ігры. Гэта было знаеце так душэўна, красіва, — гаворыць акцёр. — Аднаўляць свята было складана. Мы знайшлі фатаграфію цароў, дзякуючы якой даведаліся пра знешні выгляд галоўных персанажаў абрада. Калі мы выйшлі калядаваць у першы раз, народу очэнь панравілась».

ШЧОДРАЯ ПУБЛІКА. Пабачыць калядны спектакль — драму «Цар Макісімліан» — імкнуцца і старыя, і малыя жыхары Семежава. Ніна Паўлаўна Курпан, 69-гадовая жыхарка вёскі, памятае, як у дзяцінстве бегала за царамі па вёсцы. На гэты Шчадрэц яна запрасіла калядоўшчыкаў у хату сваёй старэйшай сястры.

«Мы любім іх і ажыдаем усягда, — гаворыць бабуля. — Эта інцярэсна. Гэта ж раз у гаду. Я буду іх сустракаць піражком і з солькаю. Пакладу ім у мех гарбузікі, канфеты, пячэнне, дзесяць тысяч рублёў і кусок сала. Нічога не шкадую. Дзетачкі, сколькі той жызні. Каб адно даў Бог здароўечка. Мы лічым дажэ, што як прыйдуць калядоўшчыкі, мы іх падарым, — гэта як быццам прыбыль у хазяйстве».

ПАПАРАЦЫ І ТЭЛЕВІЗІЁНШЧЫКІ. Мабыць, ніколі Семежава не бачыла такой колькасці журналістаў. Іх было болей, чым саміх удзельнікаў абраду. Калі калядоўшчыкаў запрасілі ў першую хату, першымі туды ламануліся фотакоры і тэлеаператары. Сенцы ў старых семежаўскіх хатах традыцыйна вялікія, шырокія. Народу ў іх набівалася як сельдзі ў бочцы.

Цікаўнасць журналістаў да свята тлумачыцца тым, што напрыканцы мінулага года калядны абрад «Цары» быў унесены ў ЮНЕСКА у Спіс сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якой патрабуецца тэрміновая ахова.

Мая калега са Смаргоні Святлана Станкевіч заўважыла, як тэлевізіёншчыкі бесцырымонна, на яе думку, умешваліся ў сцэнар свята. Зразумела, для тэлебачання галоўнае — карцінка, але журналіст павінен назіраць і адлюстроўваць ход падзеі, а не строіць цароў у радок і загадваць ім, калі запальваць паходні. Святлана кажа, што яе абурыла, калі адзін з журналістаў, слухаючы аповед вясковай бабулі раптам перарваў яе: «Хопіць. Усё. Дзякуй». Тая бабуля ледзь не плакала, і не зразумець ёй, старой, што журналіст яе выкарыстаў і не збіраецца губляць час, каб выслухаць яе жыццёвую гісторыю.

ГОСЦІ СВЯТА. Японец Кунісуэ Норіто, дырэктар парыжскага прадстаўніцтва японскай газеты «The Asani shimbun», спецыяльна прыехаў у Беларусь для асвятлення каляднага абраду. Упершыню ён наведаў нашу краіну ў 2001-ым: асвятляў прэзідэнцкія выбары. За гэты час ён заўважыў пэўныя перамены ў Беларусі. «Змянілася атмасфера, — адзначае госць з Парыжа. — Падобна на тое, што жыццё стала больш заможным, багацейшым. Я мяркую, што надалей Беларусь стане больш адкрытай краінай, і жыццё стане больш багатым».

Чаканым госцем на калядках быў зямляк семежаўцаў Міхаіл Высоцкі - герой Беларусі, канструктар брэнда Беларусі - МАЗа. Ён памятае абрад «Цары Каляды» з дзяцінства.

КАНКУРЭНТЫ ЦАРОЎ. «Акрамя цароў у нас ходзяць калядаваць дзяўчаты, — распавядае настаўніца семежаўскай школы Ірына Паўлюшчык. — І дзеці абавязкова шчадруюць, казу водзяць вельмі часта, песні пяюць калядныя, пераапранаюцца хораша. Шчодрыя семежаўцы адорваюць тым, што ёсць, у першую чаргу, канечне, салодкімі падарункамі».

Па словах семежаўцаў, старыя людзі нават крыўдзяцца, калі да іх не прыходзяць, чакаюць калядоўшчыкаў, з задавальненнем рыхтуюцца да іх прыходу. Лічыцца, што калі да цябе прыйшлі калядоўшчыкі, год будзе шчаслівым. Чым больш ім дасі - тым больш прыбудзе у новым годзе.

Таццяна Гусева

ptitsina1.livejournal.com

Во время Колядного обряда в Семежево. Копыльский район. Фото: Татьяна Гусева

Во время Колядного обряда в Семежево. Копыльский район. Фото: Татьяна Гусева

Во время Колядного обряда в Семежево. Копыльский район. Фото: Татьяна Гусева

Во время Колядного обряда в Семежево. Копыльский район. Фото: Татьяна Гусева

Во время Колядного обряда в Семежево. Копыльский район. Фото: Татьяна Гусева

Во время Колядного обряда в Семежево. Копыльский район. Фото: Татьяна Гусева

Во время Колядного обряда в Семежево. Копыльский район. Фото: Татьяна Гусева

Во время Колядного обряда в Семежево. Копыльский район. Фото: Татьяна Гусева

Во время Колядного обряда в Семежево. Копыльский район. Фото: Татьяна Гусева

Во время Колядного обряда в Семежево. Копыльский район. Фото: Татьяна Гусева

Видео: Светлана Станкевич

Также фотографии с места события смотрите в более ранней публикации

3 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Бекмамбетов
Бекмамбетов
18 января 2010 15:13

С таким белорусским языком, лучше перепишите статью по-русски.

ptitsina
ptitsina
18 января 2010 15:41

Уважаемый читатель, в статье цитаты подаются тем языком, на котором говорят жители Семежево. В этом и есть изюминка, колорит — «у асаблівасці маўлення, мясцовай гаворкі».

Бекмамбетов
Бекмамбетов
19 января 2010 08:24

Понятно.