Выстава елачных цацак адкрылася ў Любані

0

«Ля навагодняй елкі» — так называецца новая выстава, якая на днях адкрылася ў музеі традыцыйных народных промыслаў і рамёстваў - філіяле Любанскага дзяржаўнага музея Народнай славы. На гэтай выставе прадстаўлена звыш 200 самых розных елачных цацак.

Наведаўшыя выставу змогуць даведацца, калі пачалі ўпрыгожваць елкі, чым прыбіралі навагоднія дрэвы нашы продкі, калі былі выраблены першыя елачныя шары. У дадатак вельмі многае з таго, пра што расказваюць экскурсаводы, можна ўбачыць на ўласныя вочы.
Большая частка экспазіцыі складаецца з елачных цацак, якія вырабляліся ў Савецкім Саюзе. У іх адлюстраваны асноўныя этапы развіцця дзяржавы.
Варта адзначыць, што змешчаныя на выставе цацкі ўзяты не толькі з фондаў музея. Шмат цудоўных экспанатаў перадалі ўстанове жыхары горада.

Сяргей Любшын

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии