Анатоль Белы атрымаў залаты медаль

0

Старадаражанін Анатоль Белы ўдастоены залатога медаля Міжнароднай акадэміі навук «Еўразія» (Парыж-Масква-Пекін) за ўнёсак у развіццё навукі і культуры Беларусі.

«Гэты медаль — не адзіны ў маёй калекцыі ўзнагарод, — з гонарам адзначыў у размове з карэспандэнтам „Кур'ера“ Анатоль Белы. — Ён сведчыць пра тое, што я прызнаны ў міжнародным навуковым свеце».
Уладальнік узнагароды вядомы жыхарам рэгіёна як стваральнік прыватнага мастацкага музея ў Старых Дарогах, калекцыянер, старшыня культурна-асветніцкага клуба «Спадчына». Залаты медаль наш зямляк атрымаў 26 снежня мінулага года ў Чырвоным касцёле ў сталіцы.

Таццяна Гусева

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии