Спачуваем. Памёр Вячаслаў Іванавіч Кліхноўскі

3

Раніцай 9 студзеня раптоўна памёр Вячаслаў Іванавіч Кліхноўскі. Такіх дабразычлівых людзей у сённяшнім жыцці сустракаеш не часта. Нам пашанцавала з Вячаславам Іванавічам Кліхноўскім працяглы час працаваць разам у Слуцкім радыётэлеатэлье.
Ён быў майстрам сваёй справы, не ўмеў рабіць яе апусціўшы рукавы, не ўмеў быць абыякавым. Заўсёды падкуплялі яго шчырасць і дабрыня. Гэта быў вельмі прыемны, сціплы, кампанейскі чалавек, які ніколі, здаецца, не развітваўся з гумарам. Ён ніколі не жаліўся. Нават калі самому было вельмі цяжка і ад фізічнай болі пасля аперацыі на суставах нагі, і ад чалавечай чэрствасці.
Вячаслава Іванавіча ведалі ў Слуцку вельмі многія. За плячыма больш трох дзесяткаў гадоў самаадданай працы ў тэлеатэлье. Аматары футбола памятаюць яго, як аднаго з лепшых варатароў Случчыны, калі ён з душой захапляўся гэтым відам спорта і выступаў за зборную горада.
Разам з жонкай выхавалі двух сыноў, па-бацькоўскі радаваліся іх поспехам і самастойнасці.
Праз тыдзень Вячаслаў Іванавіч Кліхноўскі павінен быў адзначыць свой 62-гадовы дзень нараджэння. Аднак, на вялікі жаль, 9 студзеня, як засведчылі медыкі, раптоўна адарваўся тромб… Не стала Чалавека, сяброўствам з якім можна толькі ганарыцца, які пакінуў пасля сябе толькі прыемнае.

Сябры і калегі па сумеснай працы

Вячаслаў Іванавіч Кліхноўскі

Реклама
3 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Prosto
Prosto
10 января 2010 18:26

Знал лично Вячеслава. Действительно — Человек ! Самые искренние соболезнования родным и близким. Мир праху его! Как писал Владимир Высоцкий: «СМЕРТЬ САМЫХ ЛУЧШИХ НАМЕЧАЕТ И ДЁРГАЕТ ПО ОДНОМУ…»
И это о нём.

Дед Фекалы4
Дед Фекалы4
13 января 2010 09:59

Отличный парень, преданный друг, хороший вратарь. Многие знали его под кличкой «муха», порой не зная, что его зовут Слава. Ушёл из жизни замечательный и остроумный человек, каким я его помню.
Светлая память

Валерий
Валерий
13 января 2010 10:16

Самые искренние соболезнования родным и близким.