З надзеяй на супольную працу

0

Дарагі чытач-2010! Рэдакцыя «Кур’ера» рада вітаць цябе! Дзякуем, што выбраў менавіта наш штотыднёвік.

Пастараемся і ў новым годзе заставацца адданым прынцыпам адкрытасці і адказнасці, не забываючы аднак аддзяляць факты ад меркаванняў і каментарыяў. Упэўненыя ў тым, што чытацельская аўдыторыя сама ўмее рабіць высновы з той ці іншай інфармацыі, пастараемся і надалей даносіць да яе палярныя думкі, не ператвараючыся ў сродак прапаганды, а застаючыся менавіта сродкам інфармацыі.
Спадзяёмся, што супольная праца з чытачом дапаможа газеце быць цікавым рэгіянальным форумам абмену думкамі.
З Новым годам! Няхай кожны яго дзень будзе для цябе, шаноўны сябар, яркім, цікавым і шчаслівым!

З павагай, рэдакцыйны калектыў «Кур’ера»

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии