Ці будзем жыць лепей

0
Юрий Владимирович

Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі, які пачаў сваю дзейнасць з першага дня новага года, не паспеў набраць «абароты», як ужо сутыкнуўся з «нафтавымі» праблемамі паміж нашай краінай і Расіяй. Аднак палітыкі клічуць ідці далей — да адзінай эканамічнай прасторы, абяцаючы, што жыццё простага чалавека палепшыцца. Што думаюць аб такіх ініцыятывах жыхары нашага рэгіёна?

Андрэй Аляксеевіч, інжынер-праектыроўшчык (Слуцк):
— На маю думку, гэты саюз не надта трывалы і можа разваліцца, нават не дажыўшы да сталай дзейнасці.

Андрэй Аляксеевіч

Реклама

Вольга, масавік-зацейнік (Копыльскі раён):
— У вароны з сырам у дзюбе ліса пытае: «Скажы, варона, жыць будзем лепей у адзінай эканамічнай прасторы?» — «Не!», — каркнула тая, а застаўшыся без сыру, падумала: «А што б змянілася, калі б я сказала: «Ага!».

Вольга

Алеся, гісторык (Копыльскі раён):
— Эканамічную прастору не адчуваю. Мая эканамічная прастора ў маёй кішэні, а яна ад гэтага аб’яднання лепшай не стане.

Алеся

Валянцін Дзмітрыевіч, электразваршчык (Салігорск):
— Я разумею так: яны купляюць у нас, а мы купляем у іх. Аднак год пачаўся, а вось дагаварыцца аб гандлі нафтай не змаглі. Чаму?

Валянцін Дзмітрыевіч

Антон Сяргеевіч, пенсіянер (Салігорск):
— Калі па-людску, то павінна быць усё добра. Але людзі не маюць у сэрцы Хрыста, таму стараюцца абмануць адзін другога.

Антон Сяргеевіч

Апытваў Уладзімір Амяльчэня

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии