Зычым Вам, сябры

0
Юрий Владимирович

Карэспандэнт «Кур'ера» на пераднавагоднім вулічным апытанні з падзякай прымаў святочныя пажаданні жыхароў рэгіёна.

Жанна Міхайлаўна, маляр (Слуцк):
— Усім слуцакам зычу больш грошай і добрага здароўя, а таксама любві да бліжніх.

Жанна Міхайлаўна

Реклама

Ігар, студэнт БДУ
— У Новым годзе добрым людзям жадаю поспехаў! Каб усе мары іх збыліся! Няхай год для кожнага будзе плённым і ўдалым!

Ігар

Вераніка Анатольеўна, мама ў дэкрэтным водпуску (Салі-горск):
— Павагі і дабрабыту салігорцам! Каб надзейна былі забяспечаны працай!

Вераніка Анатольеўна

Андрэй, спецыяліст па камп’ютарам (Салігорск):
— Жадаю ўсім купіць новыя камп’ютары і запрасіць мяне на іх устаноўку.

Андрэй

Уладзімір Мікалаевіч, шафёр «Салігорскгандлю» (Салігорск):
— Каб усюды пераважалі толькі «чэсныя» цэны, а на дарогах вадзіцелі рухаліся згодна правіл дарожнага руху.

Уладзімір Мікалаевіч

Опрашивал Владимир Амельченя

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии