Спрабуем абнавіцца

0

Дарагі чытач! Дзякуй, што ты звярнуў увагу на чарговы нумар «Кур'ера» — фінальны нумар адыходзячага 2009 года.
Сёння яшчэ складана падвесці ўсе вынікі гэтага года працы рэдакцыйнага калектыву на медыйным рынку рэгіёна. Пры іх сумаванні, вядома ж, пазначым тое, чым можам быць задаволены, раставім акцэнты і на тым, што прынесла нейкія расчараванні.

Але ўжо зараз можам сказаць, што галоўнае задавальненне калектыў атрымаў (як ні банальна гучыць) менавіта ад тваёй падтрымкі, паважаны чытач. Прызнаемся, адчувалі мы яе на працягу ўсяго года: і калі ты засяроджваў увагу на станоўчых момантах нашых публікацый, і калі шчыра ўшчуваў-крытыкаваў за няўдачы, за непрафесіяналізм. Мабыць, у такой сувязі-падтрымцы і крыецца сакрэт «робім газету разам». Ва ўсялякім выпадку, падобная зваротная сувязь дапамагала не згубіць у паўсядзённай мітусні творчы запал і натхненне.
Больш таго, зноў жа прызнаемся, чытацельская падтрымка дала штуршок і для абранага намі зараз накірунку на абнаўленне як друкаванага, так і электроннага варыянтаў газеты, на выкарыстанне новых тэхналогій. Чытач ужо заўважыў гэта імкненне і змены, дапамагаючыя, спадзяёмся, газеце выглядаць больш прывабнай, больш задавальняючай яго патрэбы, ператвараючай яе ў зручны форум абмену думкамі. Пры гэтым «Кур'ер» пастараецца і надалей заставацца адданым прынцыпам адкрытасці і адказнасці, даносячы да чытацельскай аўдыторыі палярныя думкі, аддзяляючы факты ад меркаванняў і каментарыяў, будучы ўпэўненым, што гэта аўдыторыя і сама ўмее рабіць высновы з той ці іншай інфармацыі. Мы пастараемся заставацца менавіта сродкам інфармацыі.
Будзьма разам, дарагі чытач, і год 2010-ы прынясе нам узаемныя радасці, спакой і дабрабыт!

ПАДЗЯКА.
Рэдакцыйны калектыў «Кур'ера» выказвае шчырую падзяку ўсім арганізацыям і ведамствам, хто знаходзіў плён і задавальненне ў сумеснай працы, усім, хто дапамагаў у падрыхтоўцы матэрыялаў, у друкаванні газеты і яе распаўсюджванні. Асобная падзяка нашым самаадданым пазаштатным карэспандэнтам і рэкламадаўцам «Кур'ера». Няхай надыходзячы год прыносіць усім удачу і поспех!
З надыходзячым!

Сяргей Станкевіч

Реклама

РОБІМ ГАЗЕТУ РАЗАМ. Арыенцір на гэты прынцып і дазваляе "Кур'еру" быць зручным форумам абмену думкамі для рэгіянальнага чытача. Фота: Алесь Дастанка
РОБІМ ГАЗЕТУ РАЗАМ. Арыенцір на гэты прынцып і дазваляе «Кур'еру» быць зручным форумам абмену думкамі для рэгіянальнага чытача. Фота: Алесь Дастанка

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии