Хрызантэмы для Алены Васілевіч

0

Пісьменніца Алена Васілевіч 22 снежня адзначыла 87-мы дзень нараджэння. Ад усіх чытачоў «Кур'ера» мы павіншавалі нашу зямлячку і пажадалі ёй здароўя і шчаслівых дзён. «Я думала, што пра мяне ўсе забыліся, — сказала ў тэлефоннай размове Алена Сямёнаўна. — Але ж памятаюць».

Гэты дзень нараджэння прынёс ёй прыемную неспадзяванку. Пасыльны перадаў ёй белыя хрызантэмы. «Я думаю, што гэта ад Любачкі са Стаўбцоў, — мяркуе імяннінніца. — У 50-ыя гады яна яшчэ школьніцай прыносіла мне свае вершы. Я не друкавала іх, бо былі слабыя». Праз паўвека знаёмства аднавілася. Былая паэтка не пакрыўдзілася, віншуе Алену Сямёнаўну з днём нараджэння і дасылае кветкі.

Таццяна Гусева

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии