Святая ноч Божага Нараджэння

0

КАЛЯДЫ. Галоўныя набажэнствы адбудуцца: 24 снежня - у 24.00, 25 снежня - у 15.00, 26 снежня - у 18.00
КАЛЯДЫ. Галоўныя набажэнствы адбудуцца: 24 снежня — у 24.00, 25 снежня — у 15.00, 26 снежня — у 18.00

Вось надыходзяць радасныя дні святкавання Таямніцы Божага Нараджэння.
Вера, заснаваная на Евангеллі, кажа нам, што Бог стаўся чалавекам, гэта значыць — увайшоў у гісторыю чалавека не для таго, каб ёй супрацьстаяць, але каб яе накіраваць і асвяціць, а таксама збавіць кожнага чалавека.
Такі сэнс уцелаўлення Слова. Такі сапраўдны сэнс Нараджэння Збаўцы Свету — свята сапраўднай радасці і сапраўднай надзеі. Таму хочацца пажадаць у гэтае прыгожае сваёй цішай і спакоем свята, каб мы збераглі цішыню нашага сэрца, у якой жыве Пан Бог, каб перажылі свята Божага Нараджэння ў радасці і шчасці, а таксама, як Бэтлеемская зорка, выпраменьвалі веру, надзею і любоў.
Са святам Божага Нараджэння і Новым 2010 годам!
Радуючыся з прысутнасці Бога-Чалавека сярод нас, запрашаем да супольнай малітвы ў нашым касцёле.

Настаяцель парафіі А. Аляксей і парафіяне рымска-каталіцкага касцёла імя св. Антонія, г. Слуцк

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии