Навагодні выпадак

0

Апоўначы Дзед Мароз,
Вось дзе малайчына,
Падарункі дзецям нёс
З елкай за плячыма.

Ведаў - быў жаданы госць,
Ведаў, што чакаюць…
Толькі ў хату ў кагосць
Не ўсіх і пускаюць:
— Ты даруй, Дзед, час такі,
Пакажы паперу.
Зараз і рабаўнікі
Ходзяць па кватэрах…
Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии