«Сузор'ю» — 10 год

0

За дзесяць гадоў існавання салігорскага народнага ансамбля танцаў «Сузор'е» яго школу прайшлі не меней 300 удзельнікаў розных узростаў. Амаль кожны трыццаты жыхар горада шахцёраў меў тое ці іншае дачыненне да гэтага калектыву.

Гэта інфармацыя прагучала 28 лістапада ў гарадскім Доме культуры на свяце, прысвечаным дзясяцігоддзю ансамбля.
Калектыў пад кіраўніцтвам Вадзіма Матанцава добра вядомы не толькі ў Салігорску, але і за мяжой, адкуль ён шматразова вяртаўся з узнагародамі.
З 2003 года ансамбль носіць званне «Народны». «Сённяшні юбілей — свята для ўсяго раёна», — адзначыў у сваім прывітанні ансамблю Анатолій Казакевіч, намеснік старшыні райвыканкама па ідэалогіі.
Юбілейны канцэрт «Сузор'я» сабраў такую колькасць людзей, якая не прыходзіла на канцэрты многіх расійскіх зорак, што выступалі ў Салігорску.

Уладзімір Амяльчэня

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии