«Афганістан мне сніцца, сніцца, сніцца»

0

Так называецца кніга Аркадзя Пенязя, старэйшага па ўзросту воіна-інтэрнацыяналіста Старадарожскага раёна (яму 71 год), якая выйшла нядаўна ў выдавецтве сталічнага прыватнага прадпрыемства «Кнігазбор».

Гэта чацвёрты зборнік прапаршчыка ў адстаўцы, які ў 1982−1984 гадах выконваў інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане.
Кніга падзелена на тры раздзелы, дзе змешчаны ўспаміны пра Афганістан, пра басаногае ваеннае дзяцінства ў роднай вёсцы аўтара Круглае Слуцкага раёна і жартаўлівыя замалёўкі часоў тэрміновай службы ў Ваенна-Марскім Флоце ў Кранштадзе.
Аўтар спадзяецца, што гэта выданне будзе цікавым для маладога пакалення, якое рыхтуецца да службы ў арміі.

Уладзімір Вашкевіч

Реклама

ВЫДАВЕЦ І АЎТАР. Кастусь Цвірка (злева на здымку), кіраўнік ПУП "Кнігазбор" з аўтарам кнігі Аркадзем Пенязем. Фота: Уладзімір Вашкевіч
ВЫДАВЕЦ І АЎТАР. Кастусь Цвірка (злева на здымку), кіраўнік ПУП «Кнігазбор» з аўтарам кнігі Аркадзем Пенязем. Фота: Уладзімір Вашкевіч

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии