Таленты сабраліся ў Салігорску

0

Абласная выстава-конкурс «Скарбонка талентаў», якая ў пяты раз адбылася 23 лістапада ў Салігорскім цэнтры дзіцячай творчасці сабрала больш за трохсот работ юных мастакоў з Салігорскага, Любанскага, Старадарожскага, Слуцкага, Капыльскага, Нясвіжскага і Клецкага раёнаў.

Судзейскай камісіі было складана адабраць лепшыя работы, бо ў кожную з іх юныя мастакі ўклалі не толькі майстэрства, але і душу.
«Ткацкія рамёствы, вырабы з гліны і саломкі самі па сабе нясуць нацыянальны характар, а юныя вытворцы праз тэхніку выканання ці новыя тэхналогіі змаглі перадаць народныя вытокі сваёй творчасці», — сказала карэспандэнту «Кур'ера» Святлана Бурак, кіраўнік гуртка «Роспісь па дрэву» Салігорскага Цэнтра дзіцячай творчасці, якая атрымала адукацыю ў Салігорскай мастацкай школе, а пасля скончыла Беларускі інстытут культуры і 16 гадоў працуе з дзеткамі.
Лепшыя работы будуць прадстаўлены на Рэспубліканскай выставе «Калядная зорка», якая будзе праводзіцца з 22 снежня па 4 лютага 2010 года ў Палацы нацыянальнага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску, што знаходзіцца па вуліцы Кірава.

Уладзімір Амяльчэня

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии