Нешматлюдны мітынг

7

На мітынг, прысвечаны 89-ым угодкам Слуцкага збройнага чыну, сабралася каля шасцідзесяці чалавек.

Акцыя ўшанавання памяці слуцкіх паўстанцаў адбылася 28 лістапада на стадыёне ў гарадскім парку культуры і адпачынку. Удзел у ёй прынялі актывісты партыі БНФ «Адраджэнне» з Мінска, салігорскія прадстаўнікі зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» і мясцовыя жыхары (апошніх была абсалютная меншасць).
Мітынг адкрыўся хвілінай маўчання ў памяць аб Валянціне Доўнары, сябры партыі БНФ, які загінуў пры загадкавых абставінах. Валянцін працаваў распаўсюджвальнікам незалежнай прэсы ў Мар'інай Горцы, вазіў газеты сваім чытачам і ў снег, і ў дождж. Яго пахаванне адбылося 28 лістапада.
Першым выступіў з прамовай Аляксей Янукевіч, старшыня партыі БНФ. «Шмат для каго слуцкія паўстанцы з’яўляюцца прыкладам мужнасці, смеласці і вайсковай адвагі», — сказаў спадар Янукевіч, звяртаючыся да ўдзельнікаў акцыі.
Перш чым завітаць на мітынг, сябры партыі БНФ па традыцыі наведалі мясціны, звязаныя з гісторыяй Слуцкага збройнага чыну: Семежава, Грозава, Вызна. У адрозненне ад папярэдніх гадоў, удзельнікі вандроўкі пабылі ў вёсцы Агароднікі на брацкай магіле слуцкіх паўстанцаў і ўсклалі кветкі.
Як узгадаў у сваім выступленні Антон Астаповіч, кіраўнік Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, гэтую магілу яму паказалі на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя бабулі з вёскі Агароднікі, якія ўскосна памяталі падзеі Слуцкага збройнага чыну. На праваслаўных могілках пахаваны ўраджэнцы гэтай вёскі, якія пайшлі ў слуцкую брыгаду і загінулі ў самых першых баях пад Вясеяй.
«Каля 20 гадоў таму на магілцы стаяў стары драўляны замшэлы крыж. Цяпер яго няма, — адзначыў Антон Астаповіч. — Справа нашага гонару — усталяваць і асвяціць крыж да 90-годдзя слуцкага паўстання».
Ніна Стужынская, старшыня грамадскай арганізацыі «Беларуская жаночая ліга», заклікала прысвяціць наступны год памяці слуцкіх паўстанцаў. «Як я разумею, большасць людзей не ведае пра слуцкае паўстанне. Яны б прыйшлі на мітынг. Абавязкова прыйшлі б, — сказала Ніна Стужынская. — Пакуль жа гэты дзень застаецца выключна пафасным палітычнам святам і падзеяй. Трэба шмат зрабіць дзеля таго, каб Дзень герояў стаў нацыянальным, народным святам». Завяршыўся мітынг імправізаваным канцэртам барда Зміцера Бартосіка.
У наступны дзень 29 лістапада маршрутам Слуцкага збройнага чыну праехалі актывісты Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ, наведалі мясціны баёў, каб ушанаваць памяць случакоў, якія заклалі падмурак незалежнай Беларусі. Таксама сябры партыі правялі мемарыяльны мітынг каля будынку Слуцкага краязнаўчага музея.

Таццяна Гусева

Реклама

Антон Астаповіч: "Каля 20 гадоў таму на магілцы стаяў стары драўляны замшэлы крыж. Цяпер яго няма. Справа нашага гонару - усталяваць і асвяціць крыж да 90-годдзя слуцкага паўстання".
Антон Астаповіч: «Каля 20 гадоў таму на магілцы стаяў стары драўляны замшэлы крыж. Цяпер яго няма. Справа нашага гонару — усталяваць і асвяціць крыж да 90-годдзя слуцкага паўстання». Фота: Жанна Аўдзеева

НЯШМАТ. Штогод на мітынг да ўгодкаў Слуцкага паўстання прыязджаюць людзі з Мінска і Салігорска. Жыхароў Слуцка прыходзіць няшмат. Фота: Жанна Аўдзеева
НЯШМАТ. Штогод на мітынг да ўгодкаў Слуцкага паўстання прыязджаюць людзі з Мінска і Салігорска. Жыхароў Слуцка прыходзіць няшмат. Фота: Жанна Аўдзеева

7 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Гамма
Гамма
2 декабря 2009 17:54

Не всех «НЯШМАТ» война побила. Живут в Беларуси и ненавидят его… во народ.

baradzied
baradzied
3 декабря 2009 17:28

Спадзяюся, гэта быў апошні палітычны артыкул, каторы надрукавалі ў «ІнфаКур'еры».

Паўлюк
Паўлюк
4 декабря 2009 17:40

Як па мне, то палітыкі ў тым артыкуле амаль няма. Пісаць пра нянавісць да свайго народу варта называючы імёны і прыклады нянавісці. І вельмі асцярожна рабіць абагульненні. Каментатары а-ля Гамма добра жылі і пры немцах, і пры Сталіну, і цяпер не жаляцца. Бо цішком існуюць, прыстасоўваюцца і не маюць патрэбу мець уласную годнасць. Паважайце ворагаў сваіх, бо абразамі сваімі прыніжаеце саміх сябе.
Да рэдакцыі. Пішыце болей такіх артыкулаў, пра гісторыю, палітыку, культуру. Не толькі ўсё пра дабрабыт ды рэкламу. Пра суседзяў пішыце. Бо набываю газету ў Капылі, а пра сам Капыль вельмі мала можна прачытаць.

Дубовский
Дубовский
5 декабря 2009 12:04

Дело не в том, что не знают. Просто никто не хочет с этими бнфовцами, мфовцами и другими -овцами рядом стоять. Они же любое дело в митинг превратят.

kultivator
kultivator
5 декабря 2009 19:11

дубовский, прочитайте первое предложение статьи, может, тогда меньше глупостей писать будете 🙂

baradzied
baradzied
8 декабря 2009 01:14

Дубовский, так Вы бы что другое тогда организовали, если Вас митинг не устраивает! В чём проблема-то? Приезжаете из Петербурга и организовываете!)))

Kron
Kron
12 декабря 2009 11:08

гг, у некоторых параноя, так барадзед? :))
Дубовский, +1, с глупцами связываться никто не хочет.