Улады далі дазвол на правядзенне мітынгу памяці ўдзельнікаў Слуцкага паўстання

1

Жыхар Слуцка Віталь Амяльковіч 21 лістапада атрымаў дазвол на правядзенне мітынгу, прысвечанага ўшанаванню памяці ўдзельнікаў Слуцкага паў-стання, на гарадскім стадыёне 28-га лістапада з 14.00 да 15.00.

Віталь Амяльковіч, актывіст партыі БНФ «Адраджэнне», паведаміў карэспандэнту «Кур’е-ра» пра тое, што Слуцкі райвыканкам запатрабаваў заключыць дамовы з міліцыяй (ахова грамадскага парадку), лякарняй (медыцынскае абслугоўванне), службамі ЖКГ (вываз смецця). Арганізатар акцыі зазначыў, што гэтымі днямі вырашаецца пытанне заключэння гэтых дамоваў. Калі яны будуць заключаныя, акцыя памяці адбудзецца, і ў ёй прымуць удзел да 100 чалавек. Па словах Віталя Амяльковіча, запланавана, што на мітынг прыедуць бард Зміцер Бартосік і Антон Астаповіч, старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
У гэты ж дзень, 28 лістапада, партыя БНФ ладзіць мемарыяльнае падарожжа па мясцінах Слуцкага паўстання. Праграмай вандроўкі запланавана наведванне і ўшанаванне памятных мясцін Слуцкага збройнага чыну: мястэчка Грозава, Семежава, Агароднікі, Слуцк.

Аддзел навін

Реклама
1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии