Бытавыя замалёўкі

0

Амаль байка

Ужо ад самага, мо, рання
Леў з Быком у рэстаране…
Калі шмат выпілі і з’елі,
Разлічыцца захацелі…
І тут Бык нечакана кажа:
— Леў, мо, па пляшцы шчэ закажам?
— Не, Бык… Мая Ільвіца
І так будзе сварыцца…
— Ну, калі Леў баіцца жонкі,
Тады не будзе і гамонкі…
Леў адказаў:
— Не блытай словы…
У цябе жонкаю — Карова,
А ў мяне жонкай — Ільвіца.
Мне з ёю лепей не сварыцца —
Даведаецца, з кім я піў,
І ўсё табе… Ты толькі жыў…

Аптавік

— Вось падабаюцца Лявону
Мой бюст і шыйка, безумоўна.
Цікавяць Янку мае ножкі…
— Што ж засталося для Цімошкі?
— Ды той усё бярэ адразу:
Шыйку, бюст, прабачце,
з тазам…

Можам дазволіць

— Ля студні неяк я пачула,
Што палюбоўніца ў твайго…
— Няўжо цябе гэта кранула?
Адказвай лепей за свайго…
Матэрыяльна мы не дрэнна
Жывем, не снілася табе…
Так што такое ўжо, напэўна,
Дазволіць можам мы сабе…

Реклама

Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии