У райвыканкам пададзены дзве заявы на правядзенне мітынга, прысвечанага ўгодкам Слуцкага паўстання

9

Жыхар Слуцка Віталь Амяльковіч звярнуўся ў Слуцкі райвыканкам з заявамі, у якіх папрасіў дазволіць правесці 28 лістапада мітынг, прысвечаны ўшанаванню памяці ўдзель-нікаў Слуцкага паўстання 1920 года.

Як паведаміў карэспандэнту «Кур'ера» Віталь Амяльковіч, у заявах ад 12 і 13 лістапада адрозніваюцца месцы правядзення мітынга. У першым выпадку — гэта пляцоўка перад краязнаўчым музеем, на якой традыцыйна адзначаюцца ўгодкі Слуцкага збройнага чыну, у другім — гарадскі стадыён. Заяўнік пазначыў і плануемую колькасць удзельнікаў мерапрыемства — 100 чалавек.
У гэты ж дзень, 28 лістапада, 89-ыя ўгодкі Слуцкага збройнага чыну будуць святкаваць у Беларускім рэлігійна-культурным цэнтры ў Лондане. Святары адслужаць паніхіду за ўсіх герояў, якія аддалі сваё жыццё за Бацькаўшчыну. Мерапрыемства арганізуе Згуртаванне Беларусаў ў Вялікай Брытаніі.

Таццяна Гусева

Реклама

Даведка «Кур'ера»

Слуцкі збройны чын ці Слуцкае паўстанне — спроба ўзброенай абароны незалежнасці Беларусі ў раёне Слуцка ў лістападзе і снежні 1920 г. Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы, сфарміраваныя пераважна з мясцовых сялянаў, аказвалі супраціў наступаўшым савецкім войскам.

9 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
baradzied
baradzied
18 ноября 2009 18:18

Мяркую, плянуемая колькасьць ня 100 чалавекаў (цікава, адкуль арганізатар ведае, колькі дакладна прыйдзе народу?), а да 100 чалавекаў. Розьніца прынцыповая, Вам так не падаецца?

ptitsina
ptitsina
19 ноября 2009 00:33

Прабач, Віталь, але насамрэч будзе 100 удзельнікаў (з назіральнікамі) 🙂

baradzied
baradzied
19 ноября 2009 05:40

Таня, але ў заяўцы пазначана «да 100 чалавекаў», а ня «100 чалавекаў», і гэта дзьве зусім розныя гісторыі)))

alex_against
alex_against
20 ноября 2009 02:17

эээ… ребят…а где и во сколько точно???

baradzied
baradzied
20 ноября 2009 02:38

Ну, предполагаемые места проведения указаны по тексту статьи выше, а по времени… Надо дождаться решения исполкома, тогда и время будет указано (ч.2 ст. 8 «Подготовка массового мероприятия» Закона РБ «О массовых мероприятиях в РБ»).

alex_against
alex_against
21 ноября 2009 00:54

тогда напищите здесь, ОК?!
спасибо…

baradzied
baradzied
21 ноября 2009 05:47

окі)))

няма за што)))

baradzied
baradzied
24 ноября 2009 02:22

Атрыманы дазвол на правядзеньне мітынгу на гарадзскім стадыёне 28-га лістапада з 14.00 да 15.00.
Слуцкі выканкам запатрабаваў заключыць дамовы зь міліцыяй (ахова грамадзкага парадку), лякарняй (медычнае абслугоўваньне), службамі ЖКГ (вываз сьмецьця). Цяпер вырашаецца пытаньне заключэньне гэтых дамоваў, але перашкодай тут зьўляюцца не зусім адэкватныя сумы выдаткаў на аказаньне дадзеных відаў паслугаў (галоўным чынам, з боку міліцыі).
Пытаньне вырашаецца і, спадзяюся, будзе вырашана станоўча. У любым выпадку 28-га лістапада мітынг, прысвечаны ўшанаваньню памяці ўдзельнікаў Слуцкага паўстаньня 1920 года, у нашым горадзе АДБУДЗЕЦЦА!

alex_against
alex_against
25 ноября 2009 11:33

Спасибо… а ничего, если я там один буду и никого не знаю?!?