Камбінат стварыў новы ўчастак

0

ААТ «Салігорскі домабудаўнічы камбінат» пачало па прыкладу калег з ААТ «Будтрэст № 3 ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі», якое амаль усе работы, звязаныя з узвядзеннем аб’ектаў, выконвае сваімі сіламі, ствараць новыя спецыялізаваныя падраздзяленні.
Нядаўна тут арганізавалі ўчастак па пракладцы тэлефонных і іншых сетак у дамах, якія зараз актыўна будуе камбінат. Спецыялісты гэтага ўчастка ўжо атрымалі «баявое хрышчэнне» у 72-кватэрнай і 100-кватэрнай шматпавярхоўках, узводзімых ААТ у гарадскім пасёлку Старобін і горадзе Стоўбцы. Сяргей Любшын

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии