Замалёўкі на бытавыя тэмы

0

Яго выгода

— Калі жанчына тоўстая бывае,
Яна карысці больш
для мужа мае:
Узімку ля яе — як каля печы,
Улетку — я ў цяньку іду, дарэчы.

Супакоіў

— Я так цябе кахаю,
Што нават не ўяўляю
Сабе таго малюнка,
Што ты з другой ля люлькі,
Ці з ёй на паляванні ў лесе, —
Шэпча Васілю Алеся.
— А што ўжо будзе, калі ўбачу?!
Заб’ю я здрадніка няйначай!
— Ды не хвалюйся ты ўжо так!
Усё прадугледжу, не дурак!

У небе — халастыя

Сяброўку Галя запытала:
— Чаму ты сцюардэсай стала?
— Дзівачка ты, табе заўважу —
Якія хлопцы ў экіпажах!
Усе галантныя такія…
— Яны ж жанатыя, Марыя!
— Ёсць і жанатыя, вядома.
Ды гэта толькі, калі дома,
А як лятаюць птушкі тыя,
То ўсе нібыта халастыя!

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии