Пачатковых і базавых школ становіцца менш

0

За апошнія пяць гадоў на Салігоршчыне па прычыне малой колькасці вучняў былі закрыты чатыры школы.

У мінулыя гады былі ліквідаваны Махнавіцкая пачатковая школа, базавыя школы ў вёсках Салагошч і Жабін, а сёлета — Мазалёўская базавая школа.
Паводле слоў Ігара Дзялендзіка, намесніка начальніка аддзела адукацыі Салігорскага райвыканкама, дзяцей у вёсках з цягам часу становіцца менш. Гэта і вымушае закрываць дробныя школы: не трымаць жа штат настаўнікаў дзеля двух дзесяткаў вучняў.
Далейшы лёс закрытых навучальных устаноў склаўся па-рознаму. Усе будынкі школ у Махнавічах і Жабіне разабралі.
Школу ў Салагошчы перадалі на баланс аддзела па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, які меў намер стварыць там Дом прэстарэлых.
Пабудовы Мазалёўскай школы адышлі аграфірме «Чырвоная ніва». Гаспадарка мяркуе ў дзвюх лепшых пабудовах абсталяваць інтэрнат ды сталовую.
Вучні ліквідаваных школ працягваюць адукацыю ў школах суседніх вёсак.

Сяргей Любшын

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии