Аб рыбаках і паляўнічых

0

Няма веры

— Хваліцца я не буду.
Тут праўда, Павел, уся:
Учора вось на вуду
Злавіў я карася!
Мо метр які ці болей
Ён быў у даўжыню…
Я не лавіў ніколі
Такога! Не маню…
— Акім, пабойся Бога!
Таго не можа быць,
Каб карася такога
На вуду змог злавіць!
— Табе вось я паверыў
На цэлы кіламетр…
А ты не даў мне веры,
Паўлюк, на нейкі метр!

Завязаў…

— Мо адпачнем ад палявання?
Па чарцы вып’ем за спатканне…
Пакуль датупаем дадому, —
Прапанаваў Пракоп Арцёму.
— Піць не магу
па трох прычынах…
— Ну, ты, Арцём, і малайчына!
Скажы, што за прычыны?
— Па-першае, віно — атрута,
Казала жонка мне Анюта.
А па-другое, як не скач,
Забараніў мне піць урач…
Ну, а па-трэцяе, хоць мелькам,
Ды выпіў я ўжо паўбутэлькі…
Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии