Бытавыя замалёўкі

0

Вясковая навіна

— Я чула, што твая дачка
Да шлюбу ўжо збіраецца.
— Знайшла там нейкага смаржка
І з ім ад усіх хаваецца…
— Вось ты такою не была!
Яшчэ ў школе як вучылася,
Дамоў Антося прывяла,
Там з ім і пажанілася…
— І дзе дачка знайшла яго,
Такога ўжо нядбалага?
Няўжо тут не было свайго,
З вясковых, хлопца жвавага…
— У тым і справа, што дачка
Свайго знайшла, вясковага:
Твайго нядбалага сынка…
А больш нічога новага…

Пытанне на засыпку

Чаму ты не ясі нічога?! -
Муж запытаў у жонкі строга.
— Баюся растаўсцець, мой мілы.
І буду, як тая кабыла,
Ці нібы як наша свіння…
А гэтага не хочу я.
— Ну, а жывёліна худая, што
Лепш за тлустых выглядае?
Мікола Мельнікаў

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии