Зямля і людзі

0

У Доме культуры будаўнікоў Салігорска 25 верасня адкрылася фотавыстава «Зямля і людзі» аднаго са старэйшых фотамайстраў горада Мікалая Шарко. Большасць яго фотаздымкаў прысвечана людзям роднага краю, гісторыі станаўлення горада.

Мікалай Васільевіч 40 гадоў працаваў выкладчыкам у горна-хімічным тэхнікуме. Акрамя спецыяльных дысцыплін, вёў урокі па фатаграфіі. Быў членам мінскага фотаклуба «Крыніца», неаднойчы станавіўся пераможцам усесаюзных конкурсаў і конкурсаў беларускага тэлебачання.
На адкрыцці выстаўкі майстар расказаў прысутным пра розныя здарэнні ў сваім жыцці, звязаныя з захапленнем фатаграфіяй. Яго не адзін раз спрабавалі звольніць з работы за непаразуменне палітыкі партыі і ўрада. Ён жа фатаграфаваў хібы жыцця і пасылаў здымкі то ў часопіс «Вожык», то ў газету «Советская Белоруссия». Адтуль фотаздымкі вярталі ў райкам партыі, і разборкі пачыналіся зноў.
Фотавыставу майстра можна паглядзець на працягу кастрычніка.

Уладзімір Амяльчэня

Реклама

Мікалай Шарко з’яўляецца адным са старэйшых фотамайстраў Салігоршчыны
Мікалай Шарко з’яўляецца адным са старэйшых фотамайстраў Салігоршчыны

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии