Бытавыя замалёўкі

0

Без абеда — не жыццё

Муж прыбягае на абед,
А жонка круціцца ля люстры…
— Іван, ты сёння нейкі шустры?
Я нешта пакажу табе!
Ты паглядзі, які касцюм
Купіў мне ў замежжы кум!
— Я ж на рабоце, а сварыцца
Мне некалі з табой, Міліца!..
— Работа, Ваня, не ўцячэ…
Не гатавала я яшчэ!..
… А вынік, кажуць, быў вядомы:
Міліца бегла прэч ад дому…

Гучней за матор

Муж корпаецца дзень у маторы
Свайго старога «Масквіча»,
А жонка нешта ўсё гаворыць…
— Ты можаш крыху памаўчаць?
— Муж жонцы кажа ў адчаі. -
Не злуйся толькі на мяне,
Бо я ніяк не вызначаю —
Працуе ў ёй матор ці не…

Реклама

Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии