Прааналізавалі даступнасць аб’ектаў для інвалідаў

2
Реклама

Лядовы палац Салігорска практычна цалкам адпавядае   нормам даступнасці для інвалідаў-вазочнікаў
Лядовы палац Салігорска практычна цалкам адпавядае нормам даступнасці для інвалідаў-вазочнікаў

На працягу красавіка-жніўня грамадскае аб’яднанне «Беларускі Хельсінскі Камітэт», далучыўшы да супрацоўніцтва мясцовых прадстаўнікоў незарэгістраванага моладзевага руху «Малады Фронт» і Салігорскага таварыства інвалідаў, правёў гарадскі грамадскі маніторынг.

Мэтай маніторынгу было высветліць стан даступнасці аб’ектаў грамадскага ды жыллёвага прызначэння для асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
Як выявілі даследчыкі, у Салігорску інваліды-вазочнікі не змогуць патрапіць у бібліятэку, ЗАГС і міліцыю. У спісе гарадскіх устаноў культуры, аховы здароўя, спорту, адукацыі і органаў улады, па меркаванню ініцыятараў маніторынга, тол ькі Лядовы палац практычна цалкам адпавядае нормам даступнасці для інвалідаў-вазочнікаў.
«Далёка не заўсёды прадстаўнікі ўстаноў і арганізацый падыходзяць да вырашэння праблем інвалідаў з разуменнем саміх праблем, — лічыць даследчык Аляксей Валабуеў. — Вось прыклады, пачутыя пад час правядзення маніторынгу. Міліцыянер у дзяжурнай частцы: «Так, пандусаў у нас няма. І адмысловых туалетаў для вазочнікаў таксама. Але ж мы будуем сваю працу так, каб да інвалідаў нам самім дадому прыязджаць.» Бібліятэкарка: «Не, інваліды-вазочнікі да нас, мабыць, не патрапяць. Пагэтаму стараемся абслугоўваць іх дома.»
«Сітуацыя з правамі інвалідаў-вазочнікаў на Салігоршчыне дублюе агульнанацыянальныя тэндэнцыі, — адзначыў у размове з карэспандэнтам «Кур'ера» Леанід Мархотка, каардынатар праекта і прадстаўнік ГА «БХК» у Салігорскім рэгіёне. — З аднаго боку, мясцовыя ўлады прымаюць удзел у рэалізацыі «Дзяржаўнай праграмы па безбар’ерным асяродку і жыццядзейнасці фізічна аслабленых асобаў на 2007−2010 гг.» Пры іх падтрымцы ў рэгіёне дзейнічае грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае інвалідаў, павольна ўкараняюцца ў жыццё будаўнічыя нормы, якія тычацца безбар’ернасці; ажыццяўляецца адрасная дапамога людзям з інваліднасцю, адбываецца закупка транспартных сродкаў, прыстасаваных для людзей у інвалідных вазках.
З іншага боку, створаная дзяржаўная сістэма гарантый выканання правоў інвалідаў пакуль малаэфектыўная. У рэгіёне і краіне ў цэлым па-ранейшаму правы інвалідаў нават не парушаюць, іх проста не заўважаюць».
Арганізатары маніторынга даслалі ў Савет міністраў, Генеральную пракуратуру, Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і іншыя ўстановы даклад па выніках сваёй працы з рэкамендацыямі, што трэба зрабіць, каб палепшыць жыццё інвалідаў на нацыянальным і мясцовым узроўні. Як адзначаюць аўтары, гэты даклад толькі тактычны ход. Стратэгічнаю ж мэтай з’яўляецца падпісанне і ратыфікацыя Беларуссю Канвенцыі ААН пра правы інвалідаў.
З поўным тэкстам дакладу чытачы могуць пазнаёміцца на сайце www.saligorsk.org.

Аддзел навін

Реклама

2
Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
2 Авторы комментариев
baradzied

Не зусім дакладная ў вас інфармацыя. «Малады фронт» — зарэгістраваная арганізацыя… Толькі ў Чэхіі яна зарэгістравана))) Таму гэта ўжо нават міжнародная арганізацыя!

Лёкса

ага, ў дакладзе дарэчы так і пазначана «Малады Фронт» (Чэхія)… 🙂
P. S. спасылка на http://www.saligorsk.org дарэчы бітая. І лепш адразу даць спасылку на старонку дзе можна спампаваць даклад, то бок сюды: http://saligorsk.org/index.php?nma=bel&fla=stat&nums=165