У Слуцкім раёне будзе новы кіраўнік

0

З панядзелка, 21 верасня, пасада кіраўніка выканаўчай улады Слуцкага раёна засталася вакантнай. Па ўласнаму жаданню зволь-ніўся Аляксандр Драко.

З самага ранку ў першы працоўны дзень тыдня Аляксандр Драко ў апошні раз наведаў выканкам, выказаў падзяку сваім супрацоўнікам і развітаўся з імі, атрымаўшы букеты кветак і словы прызнання за сумесную працу.
Абавязкі старшыні раённай выканаўчай улады да прызначэння новага кіраўніка выконвае Пётр Даўгучыц, намеснік старшыні выканкама па сацыяльных пытаннях. «Аляксандр Драко пасля адбыцця чарговага водпуску вырашыў па ўласнаму жаданню перапыніць кантракт», — сказаў ён карэспандэнту «Кур'ера».

Аддзел навін

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии