Не пазналі

0

Стаялі двое ля піўбара:
Даўно не голеныя твары,
Зарослыя шчаціннем,
Адзенне — у павуціне.
— Ты ў нашым
горадзе жывеш? -
Спытаў адзін.
— Ды тут, а дзе ж…
Базарная, дваццаць,
Кватэра трынаццаць…
Шкрабе старэйшы галаву:
— І я таксама там жыву…
(Хвіліна замяшання,
Роздуму, маўчання)

— Ды гэта ж ты, татуся?! -
Да бацькі сын звярнуўся.
— Здароў, сынок Гаўрыла!
Бач, не пазнаў па рылу!..
Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии