Мой тата-дзядзя

0

Пятнаццаты дзень сакавіка выдаўся надзвычайна цёплым. З раніцы на зямлі яшчэ ляжаў іней, але ўжо пад палову дня сонейка іскрылася ў растаўшых ад начнога марозіка лужынах.

Бабуля Тамара несла на руках унучку да дзіцячай паліклінікі, каб зрабіць чарговую прышчэпку, паколькі дачка сядзела дома з малодшай, груднічковай унучкай.
— Здрасьце! — пачула яна знаёмы голас.
Тамара абярнулася і нават схамянулася: перад ёю стаяў у выцвіўшым світэры, абросшы шчацінай мужчына.
— Валянцін?! — ледзь пазнала яго жанчына. Гэта быў быўшы зяць. — Што ж ты так апусціўся? Да чаго ты дайшоў?
— Ды вось запіў трохі. Але я ўжо завязаў. З раніцы толькі піва папіў. Пайду зараз памыюся ў лазню, стану чалавекам.
Колькі за пяць гадоў яна чула гэтыя словы: «Усё, завязаў, стану чалавекам». Але потым карціна паўтаралася.
— А яна — выліты я ў дзяцінстве, — сказаў Валянцін.
— А ты ж казаў, што гэта не тваё дзіця ды за нішто калаціў дачку. Эх, Валянцін, Валянцін…
— Гэта твой тата, — сказала Тамара. — Ідзі да яго.
— Не-не, — заплакала дзіцянё і ўчапілася за бабуліну шыю. — Гэта дзядзька…
— Вось бачыш, роднае дзіця не прызнае.
Валянцін апусціў вочы.
— Ну я ўжо пайду, — толькі і змог сказаць, пакрочыўшы ў бок «Хвілінкі», дзе стаялі такія, як ён, «таты».
Унучка раптам вымавіла: «Тата!» Відаць, нешта ўсплыло ў дзіцячай памяці. А потым сказала: «Тата-дзядзя».
У жанчыны на вочы навярнуліся слёзы: пракляты «зялёны змей», што робіш ты з чалавекам!

Мікола Корань

Реклама

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии