Свята працаўнікоў вёскі Мінскай вобласці. Любань, 12 верасня

0

10.00 — 10.45 — святочныя дзеі па вуліцах: «Дажынкі запрашаюць» — вулічная абрадавая запеўка. «Аблівіны» — вулічны дажынкавы рытуал ачышчэння вадой і выклікання дажджу на наступную сяўбу.

Канцэртная пляцоўка раённага Цэнтра культуры
«Саламянае» прадстаўленне калекцый аматарскіх аб’яднанняў  саломапляцення «Натхненне» Клецкага раённага Цэнтра культуры і народнага клуба «Чарадзейка» Горкаўскай дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў (Магілёўская вобласць), аматарскіх калектываў Клецкага, Слуцкага, Любанскага раёнаў.

Вуліца Савецкая
Выстава-продаж сельскагаспадарчай прадукцыі. Дэманстрацыя ўзораў сельскагаспадарчай тэхнікі. Выстава жывёл.

Реклама

Вуліца Леніна
Выстава-продаж работ народных майстроў «Вясёлка скарбаў».

Вуліца Інтэрнацыянальная
«Вясковы падворак».

Вуліца Першамайская
Выстава дзіцячай творчасці «Горад майстроў».

Галоўная плошча
11.30. Прэзентацыя святочных дажынкавых караваяў «Караваю, мой раю!».

Вуліца Першамайская
Паказальныя выступленні і спаборніцтвы па конным спорце, дзіцячыя спартыўныя конкурсы.
11.50 — 14.00. Марш-парад збожжаўборачнай тэхнікі. Паход дажынкавай талакі «Нясём дажыначкі». Урачыстае ўшанаванне пераможцаў «Жніва-2009». Святочны канцэрт «Услаўляем песняй свята жніўнай працы».
18.00 — 23.00. Канцэрт артыстаў беларускай эстрады. Дыскатэка.
23.00. Святочны феерверк.
На працягу свята на вуліцах Калініна, Брагіна, Першамайская, Сацыялістычная, Леніна працуюць гандлёвыя рады.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии