Бытавыя замалёўкі

0

Супярэчлівыя жаданні

— Я хачу нарадзіць дзіця,
А муж мой нешта не жадае…
— Ты нарадзі, — сказала Насця, —
А муж хай трошкі пачакае…

Рэцэпт

— Урач параіў маёй жонцы
Какосы есці і бананы…
— І як, Дзямід?
— Есь іх бясконца,
Усё выконвае старанна.
… Праз тыдні два
сустрэў Дзяміда
І зацікавіўся адразу:
— Ну, жонка як?
— Нішто нібыта…
Як хто яе гарчыцай змазаў…
Залезці зараз ёй на дрэва,
Як нам з табою выпіць пляшку!
У гэтай справе — каралева…
Як малпа! Назіраць аж цяжка…
Мікалай Мельнікаў

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии