Вось дык упаляваў

0

Упаляваў дзяўчыну ўсё ж
Арцём на паляванні —
Яна па лесе басанож
Ішла да рэчкі ўранні.
Казаў: “Зірнуў я на дзяўчо,
Адчуў, што закахаўся…
Павесіў стрэльбу на плячо
Да рэчкі з ёй падаўся.
Два тыдні швэндаўся я з ёй…
Вяселле адгулялі!
Анёлам лётаў над зямлёй
Я разам з жонкай Галяй”.
— А зараз маладыя як
Жывуць? — спытаў я свата.
— Яна шчаслівая аднак,
А ён — як не жанаты.

Разумны сабака
На паляванні неяк раз
Двух зайцоў узняў Тарас…
На іх сабака ані вокам,
Ён нават не зрабіў і кроку.
— Тарас, зірні — на іх дварняк
Твой не рэагуе аніяк!
— Ён не цікавы ў гэтым плане, —
Сказаў сусед па паляванню.
— Ты не кажы! Сабака мой
Разумны надта… з галавой…
Сабака мой, вядома, бачыць,
Што двух зайцоў нельга злавіць
Адразу, — так Тарас зазначыў.
— Навошта стрэльба вунь вісіць?
— Даруй, я пра яе забыўся.
А на сабаку не сварыся!
Сабака разумней за нас, —
З усмешкаю дадаў Тарас.
Мікола Мельнікаў

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии