Напярэдадні Дня беларускага пісьменства, што адзначаецца 6 верасня, рэдакцыя пацікавілася ў жыхароў рэгіёна, як часта яны пішуць на беларускай мове.
Ігар Эпштэйн, пенсіянер (Слуцк):
— Пісаць па-беларуску даводзіцца рэдка. Але мову вельмі люблю, дзякуючы добраму настаўніку школы №3 Уладзіміру Іванавічу Пенязю. На беларускай мове многа чытаю.
Віктар Міхайлавіч, загадчык сектара аховы дзяцінства аддзела адукацыі Слуцкага райвыканкама:
— Шкада, беларускай мовай у справаводстве карыстаюся мала, чытаю добра і з жаданнем. Хочацца, каб родная мова нашла большы ўжытак
Юлія Хаміцэвіч, (Салігорск):
— Па адукацыі я беларускі філолаг. Першым маім месцам працы была раённая газета, дзе на пасадзе карэктара часта папраўляла беларускамоўныя тэксты. Гэта мне вельмі падабалася. Але пазней перашла працаваць у другую рэдакцыю. Тут ужо беларуская мова — вялікая рэдкасць.
Сяргей Бондараў, (Салігорск):
— Асабліва няма чым і пахваліцца. З беларускай мовай сутыкаюся, калі гляджу некаторыя перадачы на рэспубліканскіх тэлеканалах ці чытаю невялікай колькасці газетныя артыкулы. Як ні горка, але гэта факт.
Апытвалі Уладзімір Амяльчэняі Варвара Чаркоўская
Так, пытаць пра размовы па-беларуску было б ужо зусім бязглузда 🙁