Вадзіў я жонку да ўрача

0
Реклама

— Павёў я жонку да ўрача, —
Апавядаць Лука пачаў, —
Урач сказаў: раззяўце роцік.
А рот той у маёй Аўдоцці -
Раскрые — твару не відаць,
І мне Аўдоцці не пазнаць!
Паклаў урач у рот тэрмометр:
Цяпер сядзіце нейкі момант…
— А колькі?
— Ды хвілінак пяць,
І толькі ўжо не размаўляць!
Я ціха доктара пытаю:
— Дзе прадаецца штука тая?
Той, разумеючы, смяецца:
— Тут недалёка, вунь у аптэцы…
Што, жонка вельмі размаўляе?
— Заўсёды!!! Спасу я не маю…
Мікола Мельнікаў

Реклама