Падгледжана ў Падлессі

1

Падлессе — адна з цэнтральных вёсак СВК «Падлессе-2003». Знаходзіцца яна на тэрыторыі Ленінскага сельсавета Слуцкага раёна. На сённяшні дзень у вёсцы 184 двары, на якіх пражывае 476 чалавек. Тут ёсць сучасны Дом культуры з бібліятэкай, дзіцячы садок, сярэдняя школа, 2 магазіны, сталовая, пошта, комплексны прыёмны пункт па аказанню бытавых паслуг, баня. Пад час паездкі ў Падлессе карэспандэнт «Кур'ера» зрабіў невялікую фотазамалёўку, якую і прапануем увазе чытачоў газеты.

РЭЙТЫНГ АД ДЗЯЦЕЙ. Юны веласіпедыст аказаўся прыемным кампанейскім хлопцам і бойка прадставіўся: «Гаўрук Аляксандр Іванавіч». Аляксандр, запрашаючы Аксану і Насцю Саміанідзі падтрымаць яго, з задавальненнем адзначыў, што «марожанае ў нашым калгасным магазіне лепшае, чым у цэнтральнай вясковай краме: у «калгаснікаў» ёсць нават «Фруктовы лёд».

Реклама

ЛЕТНІЯ КЛОПАТЫ. Баба Шура зараз больш клапоціцца, каб гэта дажджлівае лета не сапсавала ўраджай у яе агародзе, якому яна аддае шмат часу.

КАНІКУЛЫ НА РАДЗІМЕ. Крысціна прыехала на радзіму сваёй матулі з Салігорска: «Я не вельмі спадзявалася, што тут можна так цікава правесці час. Моладзі летам многа, і сумаваць не даводзіцца».



МНОГА, АДНАК ДОРАГА.
«Зараз у вясковай краме, бачыце самі, багаты выбар. А прадаўцы нашы — вельмі добразычлівыя дзяўчаты. Былі б толькі грошы, бо занадта ж ужо дарагія тавары,» — дзеляцца з карэспандэнтам «Кур'ера» сяльчане.

Фота і тэкст Сяргей Станкевіч

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
настя
настя
4 января 2010 20:31

srgeth5h