Быльё на сельскіх могілках

0

Праведаўшы знаёмага ветэрана ў вёсцы Папоўцы, вырашыў зайсці на могілкі, што за ваколіцай, каб пастаяць ля магілы былога старшыні тутэйшага перадавога ў раёне калгаса, Героя Сацыялістычнай Працы Сяргея Сямёнавіча Паляшчука. Ён бяззменна кіраваў ім сорак з лішнім гадоў. Да мармуравага помніка яму і яго жонцы пакладзены букеты кветак. Усё за агароджай дагледжана, прыбрана.

А вакол іх магілак і паўсюль, дзе прагледжваюцца дзесяткі помнікаў, — пустазелле, быльё, амаль у пояс чалавека! Пазваніў, вярнуўшыся ў горад, сакратарцы Вясейскага сельсавета і паведаў аб убачаным запусценні могілак, а яна мне параіла звяртацца да старшыні сельгаскааператыву.
Вось, думаю, чаму б не набыць гаспадаркам Случчыны газонакасілкі, накшталт такіх, якімі карыстаюцца ў горадзе. Гэтае абсталяванне без працы б не стаяла, бо каля кожнай вёскі ёсць могілкі, дзе па некалькі разоў за лета трэба касіць пустазелле. Зручна і сіл шмат не патрэбна.

Ячавец

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии